У Мінск ізноў прыедзе "Барселона"

18 октября 2019
У Ньёне адбылася жараб'ёўка элітнага раўнда мініфутбольнай Лігі чэмпіёнаў. Мінская "Сталіца" трапіла ў групу "D", дзе яе сапернікамі будуць "Барселона", "Спарта" і "Херсон". Пры гэтым сустрэчы квартэта "D" прыме сталіца Беларусі. Матчы пройдуць з 19 па 24 лістапада. Пераможцы груп атрымаюць пуцёўкі ў фінал чатырох.