У Мінск прыехалі наймацнейшыя людзі планеты

12 сентября 2015

У Мінск прыехалі наймацнейшыя людзі планеты, каб вызначыць лепшага ў гіравым спорцe. Марафон асілкаў арганізаваны пры падтрымцы самага аўтарытэтнага грамадскага аб'яднання краіны "Белая Русь". У сталічным спарткомплексе на памост выйшлі прадстаўнікі Даніі, Італіі, Фінляндыі, ЗША, Аўстраліі - усяго больш за 15 краін-удзельніц. Спаборніцтвы планетарнага ўзроўню тут праводзяць упершыню. Да гэтага былі чэмпіянаты Беларусі і Еўропы.

Чэмпіянат свету прапісаўся ў Мінску на тры дні. Лепшых асілкаў планеты вызначаць адразу ў шасці катэгорыях.