У Мінск прыбываюць хакеісты на Калядны міжнародны турнір

3 января 2017

Усяго суткі застаюцца да старту традыцыйнага  Каляднага міжнароднага турніру на прыз Прэзідэнта Беларусі.  І яго ўдзельнікі ўжо пачалі прыбываць у Мінск.  Сёння чакаецца асноўная абойма хакеістаў, якія будуць змагацца  за перамогу ў спаборніцтвах, якія называюць   неафіцыйным чэмпіянатам свету сярод аматараў. У ліку фаварытаў сёлета каманда Кіраўніка дзяржавы. У яе актыве  9 перамог і вікторыя на 13-м турніры.  Калі ўсё складзецца добра, можа стаць юбілейнай.  Усе матчы прыме "Чыжоўка-Арэна".  Уваход на гульні, у тым ліку фінальныя,  свабодны. Арганізатары падрыхтавалі і забаўную праграму.  А прадстаўнікі  каманд прымуць удзел у дабрачыннай акцыі  "Калядная традыцыя",  адправіўшыся ў госці  да выхаванцаў  Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната №2  для дзяцей з парушэннямі зроку.