У Мінск пачалі прыбываць удзельнікі матчавай сустрэчы Еўропа - ЗША

5 сентября 2019
Зорны дэсант у Нацыянальным аэрапорце высадзіцца заўтра, сёння сустракалі афіцыйных асоб, трэнераў і масажыстаў.

Менеджары каманды ЗША  не  першы раз у беларускай сталіцы. Раней яны вывучылі трэніровачныя пляцоўкі на стадыёне "Дынама", абмеркавалі ўсе пытанні бяспекі і медыцынскага суправаджэння. Засталіся задаволеныя першым візітам, таму не сумняваюцца: матчавая сустрэча пройдзе  на самым высокім узроўні. 

Арэта Турмонд пацвердзіла прыезд усіх наймацнейшых амерыканскіх зорак, уключаючы шасціразовую алімпійскую чэмпіёнку Элісан Фелікс. Усяго  ўдзел у матчавай сустрэчы плануюць прыняць каля 350 атлетаў, 14 спартсменаў прадставяць Беларусь.