У Мінаблвыканкаме ўшаноўвалі ўдзельнікаў нацыянальнай каманды Беларусі на 15-х Паралімпійскіх гульнях

20 декабря 2016

У  Мінаблвыканкаме ўшаноўвалі ўдзельнікаў нацыянальнай каманды Беларусі на 15-х Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Як падкрэслілі на сустрэчы, цэнтральны рэгіён ганарыцца высокімі дасягненнямі нашых спартсменаў і будзе максімальна падтрымліваць атлетаў і надалей.  Праўда і ўзамен ад іх чакаюць выніковых выступленняў на міжнароднай арэне. Вялікая роля тут у Мінскай абласной комплекснай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.  Паралімпійцы атрымалі граматы і сувеніры ад губернатара, а таксама  абмеркавалі  прафесійныя і асабістыя пытанні. 

Адзначым,  за ўсю гісторыю Беларусі нашы паралімпійцы заваявалі на летніх і зімовых Гульнях усяго 132 медалі.   З іх 47 узнагарод атрымалі спартсмены з Мінскай вобласці.