У Міністэрстве спорту сёння ўшаноўвалі цяжкаатлетаў

15 ноября 2013

У Міністэрстве спорту сёння ўшаноўвалі цяжкаатлетаў, якія заваявалі на чэмпіянаце свету дзве бронзавыя ўзнагароды. Абодва медалі, нагадаем, на рахунку жаночай часткі каманды - Дзіны Сазанавец і Кацярыны Шкуратавай. Старшы трэнер зборнай Віктар Шылай адзначыў добрыя паказчыкі і ў мужчын. У неафіцыйным медальным заліку роўных не было расіянам, беларусы з дзвюма ўзнагародамі занялі ў гэтым спісе 11 месца.