У Міністэрстве спорту і турызму сёння ўшаноўвалі прызёраў II Еўрапейскіх гульняў

12 июля 2019

Пахвальныя словы ў адрас медалістаў. У Міністэрстве спорту і турызму сёння ўшаноўвалі прызёраў II Еўрапейскіх гульняў, якія прымала ў чэрвені беларуская сталіца. З рук кіраўніка ведамства сёння першую порцыю ўзнагарод атрымлівалі прадстаўнікі бокса, каратэ і кулявой стральбы. Сяргей Кавальчук адзначыў характар спартсменаў і наказваў працягваць радаваць поспехамі. Наперадзе ў спартсменаў новыя мэты. У першую чаргу, трапленне на Алімпіяду ў Токіа ў 2020 годзе. Таксама сёння павіншавалі і прадстаўніц мастацкай гімнастыкі. Усяго ж, нагадаем, беларусы паднімаліся на п'едэстал II Еўрапейскіх гульняў 69 разоў. 24 узнагароды - залатыя.