У Мельбурне стартуюць матчы асноўнага раўнда першага ў сезоне турніру Вялікага шлема Australian Open

13 января 2019

У ноч з нядзелі на панядзелак у Мельбурне стартуюць матчы асноўнага раўнда першага ў сезоне турніру Вялікага шлема Australian Open. Нагадаем, у сетцы спаборніцтваў адразу пяць беларусаў - Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вікторыя Азаранка, Вера Лапко і Ілья Івашка. Першай возьме старт на турніры Сабаленка, якая пазмагаецца з расіянкай Ганнай Калінскай. Раніцай панядзелка згуляюць Лапко супраць Юханы Ларсан, Сасновіч выйдзе на корт у матчы з Кірстэн Фліпкенс.