У медальным заліку Алімпіяды мы на 11-м месцы

13 февраля 2014
На дадзены момант у скарбонцы Беларусі адна ўзнагарода. Золата заваявала Дар'я Домрачава ў гонцы праследавання на 10 кіламетраў. Такім чынам, зараз у медальным заліку мы займаем 11-е месца.

Узначальваюць гэты спіс немцы. У іх тры залатыя і адна сярэбраная ўзнагарода. Далей канадцы і нарвежцы. Усяго на дадзены момант пераможцамі і прызёрамі Гульняў з'яўляюцца спартсмены 24-х краін.