У медальным заліку беларусы з 41 медалём займаюць другое месца

26 июня 2019

У медальным заліку пасля экватара спаборніцтваў па-ранейшаму лідзіруе зборная Расіі - 53 узнагароды, з іх 24 вышэйшай пробы. Беларусы на другой пазіцыі - 41 медаль: 14 залатых, 9 сярэбраных і 18 бронзавых. Мы ўсё бліжэй да адзнакі 43 узнагароды - менавіта столькі было заваявана на І Еўрапейскіх гульнях у Баку. На трэцяй пазіцыі размясцілася Грузія. Але не вельмі адсталі каманды Украіны і Італіі.