У медальным заліку Беларусь з дзевяццю ўзнагародамі на 40-м месцы

22 Жніўня 2016

У Беларусі 9 узнагарод - 1 залатая, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя. Гэта 40-е месца ў медальным заліку. Першыя амерыканцы, зборная ЗША заваявала 121 медаль. І гэта краіна - лідар па колькасці залатых узнагарод. На другім месцы каманда Вялікабрытаніі. Замыкаюць тройку кітайцы. У пяцёрцы таксама Расія і Германія. У заключны дзень спаборніцтваў шанц папоўніць нашу медальную скарбонку быў у гімнастак-групавічак, аднак па выніках двух практыкаванняў дзяўчаты занялі толькі 5-е месца. Алімпійскае золата ўпершыню ў гісторыі беларускага спорту выйграў батутыст Уладзіслаў Ганчароў. Іван Ціхан узяў серабро ў кіданні молата. Тры медалі на рахунку барцоў. Гэта серабро Марыі Мамашук і бронзавыя ўзнагароды Джавіда Гамзатава і Ібрагіма Саідава. Двойчы на другую прыступку п'едэстала гонару паднімаліся цяжкаатлеты - Вадзім Стральцоў і Дар'я Навумава. Бронзавыя медалі на рахунку Аляксандры Герасімені і жаночай байдаркі-чацвёркі.

Наступная летняя Алімпіяда пройдзе праз чатыры гады ў Токіа. Краіна - гаспадыня Гульняў атрымала з рук Томаса Баха флаг Міжнароднага алімпійскага камітэта. "Убачымся ў Токіа", - такі надпіс з'явіўся на стадыёне пасля маляўнічага шоу.