У Мар'інай Горцы з'явілася першая ў раёне варкаўт-пляцоўка

6 февраля 2018

Гэта своеасаблівы фітнес-клуб на адкрытым паветры. Вулічны варыянт гімнастыкі прыйшоўся даспадобы моладзі. 15 чалавек ужо аб'ядналіся ў каманду, з якой плануюць удзельнічаць у спаборніцтвах. Трэнажоры пакрытыя спецыяльным пластыкам, менавіта ён і засцерагае рукі спартсменаў зімой ад прымярзання. Побач з турнікамі з'явілася і месца для вулічнай аэробікі - спецыяльныя трэнажоры асвояць і дзеці, і дарослыя.

Вясной пляцоўку плануюць дапрацаваць - бетонную падлогу пакрые мяккі гумовы дыван. Такая ж прастора нядаўна з'явілася ў Вілейцы - там зала пад адкрытым небам стала ўжо трэцяй.