У маі - хакей на лёдзе, у лютым - хакей у зале

15 февраля 2014

Чыжоўка-Арэна любымі спосабамі правярае падрыхтоўку да хатняга чэмпіянату свету па хакеі. Зараз там праходзіць міжнародны турнір па індархакеі, у якім удзельнічае і беларускі клуб Мінск. Спаборніцтвы статусныя, што пацвярджаюць самі спартсмены. Яны ўжо паспелі назваць гэты турнір галоўным стартам сезона. З іншага боку, абмеркаванне алімпійскіх медалёў беларускіх спартсменаў ледзь не сталі галоўнай падзеяй нават тут, у Чыжоўцы. Андрэй Казлоў азнаёміўся з індархакеем, і ўпэўніўся, што тэму Сочы бокам абысці немагчыма.


Дар'я Домрачава, Ала Цупер і Надзея Скардзіна. Імёны нашых выдатных спартсменак зараз ва ўсіх на слыху. У гэты ўікэнд на Чыжоўка-Арэне прайшлі спаборніцтвы па індархакеі, і нават тут гаварылі пра дасягненні беларускіх алімпійцаў.


Прыходзілі на індархакей, абмяркоўвалі Алімпійскія гульні. Гледачы на Чыжоўка-Арэне, вядома, сачылі за тым, што адбывалася непасрэдна на пляцоўцы, тым больш турнір - вельмі прэстыжны. Але ўсё роўна, то і справа, на трыбунах праскоквалі знаёмыя прозвішчы, якія ўчора заваявалі сталіцу зімовай Алімпіяды ў Сочы. Домрачава, Скардзіна, Цупер - зараз самыя абмяркоўваемыя персоны на любым спартыўным мерапрыемстве.


Хакейны клуб Мінск, які прадстаўляе Беларусь на Кубку клубных каманд Еўропы, першапачаткова ў фаварытах не быў. Куды бліжэй азначэнне - цёмны конік. Хоць перамогі нашых дзяўчат у Сочы не могуць не надаць сіл хакеістам Мінска, упэўнівае галоўны трэнер Сяргей Драздоў.


Балельшчыкі, гульцы, трэнеры. Беларускія перамогі ў Сочы для ўсіх значаць нямала.


Кірыл Лушчык, варатар ХК Мінск: Вядома, за нашымі сочым, радуемся, ганарымся. Гонар за краіну, малайчыны, дзяўчынкі. Проста радасць перапаўняе, як і любога жыхара Беларусі.


І нават хакеісты замежных клубаў не толькі сочаць за Алімпійскімі гульнямі, але і ведаюць, як там выступаюць беларусы.


Томас ван Батон, гулец каманды Кампонг (Нідэрланды): Зараз турнір набраў сур'ёзны ход, і за трансляцыямі з алімпійскага Сочы, на жаль, сачу не так уважліва. Але пра біятлон і Домрачаву ўжо, вядома, чуў.


Турнір па індархакеі, першы такога ўзроўню ў Беларусі, пройдзе на Чыжоўка-Арэне да 16 лютага.