У Лідзе пачаўся 8-ы чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў

26 февраля 2014

Замест сутаны святара - футбольная форма і буцы. У Лідзе пачаўся 8-ы чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. Хто гуляе ў нападзенні, а хто з ксяндзоў стаіць на варотах - у рэпартажы Дзмітрыя Смірнова.



За чатыры дні футбольнага чэмпіянату святары надзенуць свой звыклы ўбор толькі на ранішняе набажэнства. Большую ж частку часу ў прыярытэце спартыўны дрэс-код: шорты, майкі і буцы.


Калі глядзіш на гульнявое поле, дык адразу і не скажаш, што гэтыя футбалісты ў рэальным жыцці святары, настаяцелі храмаў і нават манахі. На час чэмпіянату свае сутаны яны змянілі на футбольную форму.


Крыкі і эмоцыі на поле зашкальвалі ўжо пасля першага ўдару па мячы. Флагі, дудкі і крычалкі - усё, як на звычайным стадыёне. Нават епіскап на трыбуне ледзь стрымліваўся ад эмоцый.


У Ліду на чэмпіянат прыехалі 13 каманд з Чарнагорыі, Партугаліі, Аўстрыі і яшчэ дзясятка дзяржаў. Атрымаўся вельмі прадстаўнічы каталіцкі канклаў святароў-футбалістаў.


У некаторых камандах інтэрнацыянальнасць пераважае. Так, у зборнай Казахстана ў абароне гуляе манах-францысканец Міха са Славакіі, які пасля 5 гадоў місіі ў В'етнаме атрымаў прызначэнне ў Астану. Але ў Ліду, прызнаецца, яго прывёў футбол.


Дарэчы, некаторыя беларускія святары гульні ў футбол абавязкова прысвячаюць некалькі дзён на тыдзень. Свайго роду спартыўная пропаведзь з вернікамі. У тым ліку і для ўмацавання сілы духу.


Чэмпіянат у Лідзе падоўжыцца яшчэ дзень. І калі судзіць па запале на першых гульнях, што б ні гаварылі, мае значэнне не столькі ўдзел, але і перамога.