У кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ стартуе з першага раўнда

30 апреля 2019

У кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ сёлета стартуе з першага раўнда. Пачаць як у мінулым сезоне з другога шанцаў няма. Затое лепшая каманда Беларусі будзе сеянай у першым, другім і, магчыма, трэцім раўндах. Жараб'ёўка пройдзе ў чэрвені, а першыя паядынкі - у сярэдзіне ліпеня.