У Кубку Прэзідэнта па хакеі сёння працягнуцца чвэрцьфінальныя серыі

10 марта 2019

"Ліда" дома прыме "Нёман", у Жлобіне мясцовы "Металург" пазмагаецца з "Шахцёрам", у Гомелі мясцовыя "рысі" паспрабуюць здабыць першую перамогу ў супрацьстаянні з "Дынама-Маладзечна". Прамую трансляцыю з горада над Сожам глядзіце на "Беларусь 5", пачатак у 13:00.