У скарбонцы беларусаў 44 медалі - 15 залатых, 10 сярэбраных і 19 бронзавых

26 июня 2019

Падвядзем прамежкавыя вынікі шостага спаборніцкага дня. Праўда, наперадзе яшчэ фіналы ў вольнай барацьбе. Пакуль жа першы радок па-ранейшаму ўтрымліваюць расіяне - 59 узнагарод. Беларусы - другія: у скарбонцы 44 медалі - 15 залатых, 10 сярэбраных і 19 бронзавых. Гэта значыць, што II Еўрапейскія гульні ўжо сталі больш паспяховымі, чым гульні ў Баку. І не толькі па колькасці ўзнагарод, але і па якасці ў Мінску беларусы выйгралі на 5 залатых медалёў больш. На трэцім радку медальнага заліку па-ранейшаму зборная Грузіі.