У камандным заліку зборная Беларусі здолела напрамую кваліфікавацца ў паўфінал

24 июня 2019

Сёння вечарам  у галоўнай фан-зоне, якая знаходзіцца побач з Палацам спорту, урачыста ўзнагароджвалі чэмпіёнаў і прызёраў II Еўрапейскіх гульняў па лёгкай атлетыцы. Напярэдадні, нагадаем, было разыграна 9 камплектаў медалёў і 6 узнагарод. Тры залатыя медалі і тры сярэбраныя заваявалі беларусы. 

На вышэйшую ступень п'едэстала падняліся вышыннік Максім Недасекаў, бар’ерыстка Эльвіра Герман і кідальніца кап’я Таццяна Халадовіч. Беларусаў - чэмпіёнаў II Еўрапейскіх гульняў павіншаваў і Кіраўнік дзяржавы. 

У камандным заліку зборная Беларусі, набраўшы найбольшую суму балаў, здолела напрамую кваліфікавацца ў паўфінал, які пройдзе ў сераду, 26 чэрвеня.