У Халменколене сёння завершыцца біятлонны сезон

24 марта 2019

Дзвюма гонкамі з масавага старту на этапе Кубка свету ў нарвежскім Халменколене сёння завершыцца біятлонны сезон. Спачатку на дыстанцыю выйдуць дзяўчаты. Пачатак прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 15:45. А ў 18:30 на трасе мы ўбачым мужчын, і гэты мас-старт таксама ў прамым эфіры пакажа спартыўны канал. Што датычыцца зборнай Беларусі, то нашу краіну прадставіць Ірына Крыўко. Напярэдадні ў гонцы праследавання лепшая сярод беларусак Алена Кручынкіна 28-ая. У нашых мужчын - найвышэйшая пазіцыя ў Рамана Ялётнава, ён 38-ы.