У Халменколене сёння пройдзе гонка праследавання. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 13:50

18 марта 2018

На этапе Кубка свету па біятлоне ў Халменколене мы хварэем сёння за Дар'ю Домрачаву. Яна адна з фаварытаў гонкі праследавання. Пасля спрынту Дар'я другая з адставаннем ад лідара - Анастасіі Кузьміной - 8,9 секунды. Таксама за зборную Беларусі выступіць Надзея Скардзіна. Яна пойдзе на дыстанцыю 24-й. У 13:50 прамая трансляцыя гонкі на тэлеканале "Беларусь 5".

А ў 16:40 заключная гонка перадапошняга этапа Кубка свету - мужчынская эстафета. Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей і Раман Ялётнаў выступяць за Беларусь. Ужо праз тыдзень Кубак свету завершыцца ў Цюмені.