У Хохфільцэне сёння завершыцца II этап Кубка свету па біятлоне

15 декабря 2019
Нарвежка Цірыль Экхаф - пераможца гонкі праследавання на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Лепшая з беларусак - Ірына Крыўко, якая стала 26-ай і трапіла ў заліковую зону. Ганна Сола - 52-ая. Дзінара Алімбекава - 53-я. У эфіры тэлеканал "Беларусь 2" у 16:05 - мужчынская эстафета. Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Мікіта Лабастаў прадставяць Беларусь. У 18:10 запіс на "Беларусь 5".