У канадскім Кэнмары сёння стартуе сёмы этап Кубка свету па біятлоне

7 февраля 2019

Але калі ў фрыстайлістаў надвор'е камфортнае, то страляючым лыжнікам пашанцавала з ім менш. Тэмпература ў наваколлях стадыёна ўпала ніжэй чым мінус 30 градусаў па Цэльсіі. Біятланістам цяжка на трэніроўках. Спартсмены выкладваюць у сацыяльныя сеткі фота з дыхальнымі грэлкамі і спецыяльнымі пластырамі, каб не абмарозіць твар. У своеасаблівым флэшмобе паўдзельнічалі Анаіс Шэвалье, Жусцін Брэза, Мартэн Фуркад, Дамінік Віндыш і Францыска Хільдэбранд.

Паводле правілаў Міжнароднай федэрацыі біятлона, нельга праводзіць гонкі пры марозе мацнейшым за мінус 20 градусаў. Таму IBU унёс карэкцівы ў расклад першага дня этапу. Акрамя таго, з-за халадоў змянілі дыстанцыі індывідуальных гонак. Так, мужчыны прабягуць 15 кіламетраў замест 20, а жанчыны 12 з паловай замест 15. Старт мужчынскай гонкі сёння ў 22:20. Нашу каманду прадставяць Раман Ялётнаў, Максім Варабей і Віктар Крыўко. Спаборніцтвы ў жанчын пачнуцца ў нуль гадзін 55 хвілін. За Беларусь выступяць Дар'я Юркевіч, Ганна Сола і Іна Касцючэнка. Старты ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".