У Антхольцы завяршаецца апошні перад Алімпіядай этап Кубка свету па біятлоне

21 января 2018

У гэтыя хвіліны ідзе жаночая гонка з масавым стартам. За нашу каманду выступаюць Дар'я Домрачава, якая выйграла ўчора бронзу ў спрынце, і Ірына Крыўко, якая паднімалася на п'едэстал у гэтым сезоне як раз у мас-старце. А вось Надзея Скардзіна, як і ў пасьюце, на старт не выйшла з-за недамагання. Такім чынам, прамая трансляцыя зараз на тэлеканале "Беларусь 5", а ў 16:35 мужчынская гонка з масавым стартам. За Беларусь на лыжню выйдзе толькі Уладзімір Чапелін.