У індывідуальнай гонцы на этапе Кубка свету Дар'я Домрачава пятая па хуткасці

19 января 2017

Пятая па хуткасці. Дар'я Домрачава працягвае набіраць форму пасля вяртання ў вялікі біятлон. У індывідуальнай гонцы на этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы беларуска была адной з самых хуткіх на лыжні, але з-за шасці промахаў Домрачава 27-я. Іншая наша біятланістка - Надзея Скардзіна - 16-я. Перамагла немка Лаўра Дальмаер. Заўтра на этапе ў Антхольцы мужчынская індывідуальная гонка. У 16:05 - прамая трансляцыя з Італіі на "Беларусь 5".