У галоўным паядынку 18-га тура "Спартак" абыгрывае "Зеніт"

28 ноября 2017

Чэмпіён мацнейшы за "Зеніт". У галоўным паядынку 18-га тура "Спартак" на "Адкрыццё Арэне" абыгрывае каманду з Санкт-Пецярбурга, 3:1. Масквічы на чацвёртым месцы за восем ачкоў ад "Лакаматыва". "Зеніт" другі за шэсць балаў ад лідара. ЦСКА беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі ідзе на лігачэмпіёнскім трэцім радку.