У Гродне адбыўся матч чарговага тура XII рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд

9 февраля 2019

Поўныя трыбуны і захапляльная гульня. У Гродне адбыўся матч чарговага тура XII рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Гэтым разам гаспадары пляцоўкі - гульцы каманды Гродзенскай вобласці - прымалі ў сябе лідараў турніру - каманду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. І хоць для гродзенцаў сённяшняя гульня ўжо не мела турнірнага значэння, яны выпусцілі свой шанец выйсці ў фінал: барацьба атрымалася вострай і напружанай. У выніку перамогу з ликам 6:2 атрымалі госці з Мінска.

Спаборніцтвы носяць даволі высокі статус. Ахоп усіх рэгіёнаў краіны, прадстаўнічыя склады каманд і высокі для аматараў узровень майстэрства прыцягваюць усё больш балельшчыкаў. Фінал турніру адбудзецца ў красавіку.