У Гродне сёння стартаваў Адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы

24 июля 2015

У спаборніцтвах прымаюць удзел прадстаўнікі Азербайджана, Турцыі, Расіі і Кітая. Спаборніцтвы для беларускіх спартсменаў - асноўны этап адбору на чэмпіянат свету, які, дарэчы, і пройдзе ў сталіцы Паднябеснай з 22 па 30 жніўня. Пакуль турнір сенсацый не прынёс: лідары пацвярджаюць сваё рэнамэ - Марына Арзамасава стала лепшай у бегу на 800 метраў, Аліне Талай не было роўных на дыстанцыі 110 метраў з бар'ерамі. Дададзім, чэмпіянат праходзіць пад патранажам старшыні федэрацыі Вадзіма Дзевятоўскага.

Нароўні з прызнанымі сусветнымі грандамі лёгкай атлетыкі ў чэмпіянаце краіны прымаюць удзел і юныя спартсмены - парадку ста юнакоў і дзяўчат спаборнічаюць з лідарамі зборнай, пераймаючы бясцэнны вопыт. Турнір завершыцца заўтра.