У Гродне ўшаноўвалі хакейны клуб "Нёман"

19 апреля 2018

Убачыць чэмпіёнаў і зрабіць фота з кубкам. Сёння ў Гродне ўшаноўвалі хакейны клуб "Нёман" - пераможцаў галоўнага першынства краіны.

Сотні балельшчыкаў сустракалі каманду, як сапраўдных герояў. Цырымонія прайшла ў абласным драматычным тэатры, дзе кожны змог пагутарыць з гульцамі каманды. Галоўны хакейны трафей краіны - Кубак Прэзідэнта - быў выстаўлены на ўсеагульны агляд. Дарэчы, гродзенскі "Нёман" стаў сяміразовым пераможцам чэмпіянату краіны. Са сваёй любімай камандай святкавалі перамогу балельшчыкі.

Заваяванне Кубка Прэзідэнта дае права гродзенскаму хакейнаму "Нёману" выступіць у наступным сезоне Лігі чэмпіёнаў. У сярэдзіне мая пройдзе жараб'ёўка, а з канца жніўня каманда ўступае ў групавую барацьбу.