У Грэцыі рыхтуюцца да цырымоніі перадачы алімпійскага агню

19 марта 2020
На афінскім стадыёне "Панатынаікос" рыхтуюцца да старту цырымоніі перадачы алімпійскага агню аргкамітэту "Токіа-2020". Традыцыйны рытуал запальвання факела адбыўся роўна тыдзень таму ў  грэчаскай Алімпіі. 

Сёння ад вялікага шоу з удзелам высокапастаўленых асоб і гледачоў, а таксама святочнага канцэрта прыйшлося адмовіцца. Галоўнае -  што размовы  наконт адмены або пераносу такійскіх летніх Гульняў не ідзе. Міжнародны алімпійскі камітэт на сёння  не бачыць у гэтым неабходнасці.