Спаборніцкі дух пануе і ў Віцебскай вобласці. У Гарадку стартаваў фінал Кубка Беларускай федэрацыі біятлона сярод юніёраў. Самыя старэйшыя ўзроставыя групы на гэтую хвіліну завяршылі выступленне ў гонках з масавага старту. У дзяўчат перамагла Аліна Зайцава, якая нарадзілася ў Сенненскім раёне, багатым на біятлонныя таленты.
Сёння ў рамках Кубка Беларускай федэрацыі біятлона пройдуць мас-старты ва ўсіх узроставых групах. Заўтра дзень змяшаных эстафет. Усе падрабязнасці ў нашых выпусках.
У Гарадку стартаваў фінал Кубка Беларускай федэрацыі біятлона
13 марта 2021













