У Гарадку сёння завяршаецца сезон Кубка Беларускай федэрацыі біятлона
14 марта 2021
Услед за дынамічнымі мас-стартамі - не менш займальныя змяшаныя эстафетныя гонкі. У Гарадку на лыжаролернай трасе сёння завяршаецца сезон Кубка Беларускай федэрацыі біятлона. Напярэдадні ў асабістых стартах прымалі ўдзел прадстаўнікі і юнацкай зборнай, якая вярнулася з Аўстрыі з чэмпіянату свету. Ююнакі і дзяўчаты не знайшлі адрозненняў у фармаце арганізацыі хатніх спаборніцтваў, якія праводзяцца паводле ўсіх сусветных стандартаў. Акрамя таго, у гэтыя дні ўдзельнікі змагаюцца і за першынство ў асабістых заліках. У наступных выпусках навін - усе падрабязнасці













