Сёння ў гарналыжным цэнтры Сілічы сабраліся аматары спартыўнага экстрыму. Тут праходзіць закрыццё сезона - свята Каліфарнікейшн. Адзін з яго традыцыйных конкурсаў - гэта скачкі на лыжах і сноўбордах у басейн. Чым больш пырскаў, тым лепш…
Надвор'е падарыла знатакам зімовых відаў спорту яшчэ некалькі халаднаватых дзён. Аднак зусім хутка з любімымі задавальненнямі прыйдзецца развітацца да наступнай зімы. Не за гарамі, як гаворыцца, сапраўдная вясна.














