У Горках разыгралі Залатую шайбу

22 марта 2014
Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў на прызы Прэзідэнта. Упершыню за 18 гадоў турніру ў абедзвюх групах перамаглі хакеісты з аднаго раёна.

Са сталіцы дзіцячага хакея - Уладзімір Сёмкін.

Гэтую лядовую арэну пабудавалі менш як 2 гады таму. Але вынікі, якія ўжо паказваюць мясцовыя выхаванцы, уражваюць.

Нягледзячы на тое, што спартсменам па 14 гадоў, напружанне як на Алімпіядзе. На працягу ўсіх пяці дзён спаборніцтваў трыбуны былі запоўненыя.

Як і прагназавалі мясцовыя спецыялісты, у фінале сустрэліся гаспадары турніру і каманда з Брэсцкай вобласці.

Мяркуючы па ўсім, у сапернікаў Сокала шанцаў проста няма пры такой падтрымцы трыбун. Ды і лік на табло гаворыць сам за сябе…

У выніку гаспадары павялі сябе зусім не гасцінна і забралі галоўны прыз.
Дарэчы, упершыню за 18 гадоў правядзення турніру кубкі забралі і малодшая, і старэйшая каманды з аднаго рэгіёну.

18-ы турнір па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Залатая шайба завершаны. І абсалютнымі пераможцамі сталі хлопцы з Горак.