Тры ўзроставыя групы і 32 каманды з усіх раёнаў. У Гомелі прайшоў абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартклуба. Наперадзе ў юных спартсменаў суперфінал. Каманда-пераможца прадставіць Гомельскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Міхаіл Вяргеенка, тэхнічны дырэктар асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола": "Федэрацыя футбола патрапіла ў пілотны праект УЕФА. І з 1 верасня пачне функцыянаваць спецыяльны клас пры акадэміі нашай футбольнай. Мы сёння пачынаем прагляд гэтых гульцоў, кандыдатаў. Мы парэкамендавалі вашым трэнерам, вашаму рэгіёну адабраць тут на месцы і тых лепшых хлопцаў, якія выявяць сябе на абласных спаборніцтвах, прывезці на рэспубліканскі прагляд".
Штогод за тытул лепшай дваровай каманды краіны змагаюцца больш як дзесяць тысяч хлопцаў. У турніры могуць удзельнічаць толькі тыя, для каго футбол - проста хобі. Яны не павінны быць выхаванцамі спартыўных спецшкол і секцый.













