У Гомелі праходзіць чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод спартсменаў з парушэннямі слыху

23 марта 2018

У ім удзельнічаюць амаль дзве сотні атлетаў з 19 краін. Беларусь упершыню прымае спаборніцтвы такога ўзроўню. Атрымаўшы права на іх правядзенне ў 2016, краіна за 2 гады зрабіла вялікую працу па падрыхтоўцы неабходнай інфраструктуры, у тым ліку спартыўнай арэны.

Лік заваяваным узнагародам беларуская зборная адкрыла ў першы ж дзень. Бронзавы медаль у трайным скачку заваявала гамяльчанка Маргарыта Гралько. Золата і серабро - у расіян. Усяго на чэмпіянаце Еўропы разыграюць 33 камплекты ўзнагарод. Завершацца спаборніцтвы 24 сакавіка.