У Гомелі адкрылі біятлонны комплекс "Сож"

10 августа 2019
Эфектыўны, эканамічны і з сучаснай інфраструктурай! У Гомелі адкрылі біятлонны комплекс "Сож". Аб'ект уключае лыжаролерную трасу працягласцю 1 км, дзве горкі вышынёй да 5 метраў, напаўадкрыты біятлонны цір на 24 мішэняў і металічныя зборна-разборныя трыбуны на 500 гледачовых месцаў. Прапіску аб'ект атрымаў на пляцоўцы каля вяслярнага канала. З улікам гэтага ствараць снежнае покрыва можна будзе з мінімальнымі выдаткамі. Абсталяваныя таксама кабіны для пераапранання і падрыхтоўкі лыж, і кабіна для суддзяў. Па перыметры трасы ўладкаванае асвятленне і відэаназіранне, сістэма штучнага аснежання.

У дзень адкрыцця трасы разгуляюць і першыя камплекты ўзнагарод. Сёння там праходзяць адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па біятлоне сярод моладзі. На Кубак Беларускай федэрацыі з'ехаліся юныя спартсмены і трэнеры з усёй краіны.