У Гомелі пачаліся фінальныя абласныя спаборніцтвы па футболе "Скураны мяч"

8 июня 2019

У Гомелі сёння пачаліся фінальныя абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Адзіную пуцёўку ў рэспубліканскі фінал аспрэчваюць пяць каманд дзяўчынак ва ўзросце да 11 гадоў. Турнір сярод футбалістак уключылі ў праграму "Скуранога мяча" летась. Удзельніц пакуль няшмат: не ўсе раёны могуць выставіць каманду. Але трэнеры знаходзяць рашэнні. Акрамя каманды з Жыткавічаў, за перамогу змагаюцца футбалісткі з Цэнтральнага раёна Гомеля, Добруша, Калінкавічаў і Брагіна. Яны сталі лепшымі на папярэдніх этапах. Каманда - пераможца абласных спаборніцтваў прадставіць рэгіён у фінале ў Мінску, які пройдзе з 2 па 6 верасня.