Галандскі Бюдэль прыняў юбілейны 30-ы чэмпіянат Еўропы па мотаболе.
Зборная Беларусі вярнулася з турніру ў рангу бронзавых прызёраў. Прэтэндэнтаў на медалі сёлета было сямёра. Беларусы на групавым этапе абгулялі гаспадароў - галандцаў, а таксама ўкраінцаў і літоўцаў, згулялі ўнічыю з французамі і немцамі. У паўфінале наша зборная ўсё ж саступіла камандзе Германіі , а вось у матчы за бронзу разграміла французаў з лікам 5:0. Цяперашні медаль - шосты аналагічнай вартасці ў гісторыі зборнай Беларусі. Сем разоў наша каманда выйгравала серабро і адзін раз станавілася чэмпіёнам кантынента.













