У фінале US OPEN Азаранка згуляе з Наомі Осакай

11 сентября 2020
Вікторыя Азаранка абыгрывае Серэну Уільямс і выходзіць у фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША. Тэнісны трылер, які працягваўся дзве гадзіны, паказаў псіхалагічную ўстойлівасць і фізічную падрыхтоўку беларускай тэнісісткі. У фіналах US Open Азаранка гуляла двойчы. Цікава, што абодва разы яна прайгравала менавіта Уільямс-малодшай. Паядынкі гэтых дзвюх тэнісістак заўсёды з'яўляюцца ўпрыгажэннем любога турніру. Не стаў выключэннем і гэты матч (відэа).