Матч, годны фіналу любога турніру. Вікторыя Азаранка зрабіўшы ашаламляльны камбэк, упершыню ў кар'еры была блізкая да выхаду ў вырашальны раўнд Ралан Гарос. Паўфінальны паядынак супраць Марыі Шарапавай першапачаткова для беларускі складваўся няўдала. Першы сэт расіянка выйграла з разгромным лікам 6:1. Аднак у другой партыі Азаранка знайшла ў сабе сілы і адрадзіла інтрыгу, 6:2. Вырашальны сэт пачаўся з 20-хвілінным спазненнем, у планы арганізатараў умяшаўся дождж. Вымушаная паўза на карысць абедзвюм спартсменкам не пайшла: Шарапава грашыла двайнымі памылкамі, Азаранка ў сваю чаргу аддавала свае падачы. Зрэшты, ўдача сёння была на баку другой ракеткі свету - 6:4. У фінале згуляе расіянка.














