У фінале Кубка краіны па футболе згуляюць дзве сталічныя каманды

4 апреля 2013

Напярэдадні прайшлі паўфінальныя матчы. Дынама з буйным лікам перайграла Сквіч 5:0, а футбольны клуб Мінск вырваў перамогу на апошняй хвіліне матча ў жодзінскага Тарпеда-БелАЗ 1:0.


26 мая ў фінальным матчы кубкавага розыгрышу сустрэнуцца Дынама з футбольным клубам Мінск. Гульня пройдзе на гарадскім стадыёне ў Жодзіне. Трэба адзначыць: у гэту нядзелю фіналісты сустракаюцца паміж сабой у чэмпіянаце краіны.