У фінале Кубка Федэрацыі ўсё ж згуляе зборная Аўстраліі

21 апреля 2019

Зыход паўфінальнага супрацьстаяння вырашаўся ў трэцім сэце пятага матча, дзе за зборную Беларусі на корт выйшлі зноў Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка супраць Эшлі Барці і Саманты Стосур. Беларускі ўступілі ў першай партыі 5:7, у другой ўзялі рэванш 6:3, але ў вырашальнай гаспадыні былі мацнейшыя - 6:2.