У Федэрацыі футбола прадэманстравалі эмблему новага чэмпіянату краіны

22 марта 2017

У Федэрацыі футбола прадэманстравалі эмблему новага чэмпіянату краіны, а заадно адчыталіся за дзейнасць летась. Бюджэт у 2017-м складзе ледзь больш як 9 з паловай мільёнаў долараў - гэта на чатыры мільёны менш, чым у папярэднім годзе. Каб скончыць акадэмію футбола і манеж у Гродне, прыйшлося залазіць у даўгі. Наперадзе - манеж у Брэсце і крыты будынак з лёгкіх канструкцый у Мінску.