У Мінскай вобласці з'явіцца каля дзясятка новых фізкультурна-спартыўных аб'ектаў

11 апреля 2013

У Мінскай вобласці сёлета з'явіцца каля дзясятка новых фізкультурна-спартыўных аб'ектаў. Найбольш буйныя - стадыён у Барысаве і басейн у Бярэзіне. Між тым, паводле слоў спецыялістаў,  на сёння сталічны рэгіён мае патрэбу ў 500 трэнерах і выкладчыках. Зараз ў навучальна-спартыўных установах іх усяго тысяча 200 чалавек. Сёлета ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці з'явяцца і пасады інструктараў-метадыстаў па турызме.