У гэтыя дні ў Магілёве праходзіць спартакіяда Саюзнай дзяржавы

26 сентября 2014

На базе комплексу Алімпіец сабраліся амаль 200 юных спартсменаў з Беларусі і Расіі. Разыгрываюцца камплекты ўзнагарод у трох відах спорту: валейбол, стрытбол (ён жа вулічны баскетбол) і настольны тэніс.


Акрамя спартыўных спаборніцтваў, для ўдзельнікаў саюзнай спартакіяды запланаваная і культурная праграма. Да панядзелка спартсменам пакажуць самыя папулярныя славутасці Магілёва.