Гэтымі днямі ў мінскім Палацы спорту праходзіць чэмпіянат Еўропы па боксе

4 июня 2013

Вазген Сафар'янц, Сяргей Карнееў і Віталь Бандарэнка ў чвэрцьфінале чэмпіянату Еўропы па боксе, які гэтымі днямі праходзіць у мінскім Палацы спорту. Сафар'янц адолеў турка Меміса, Карнееў выбіў з барацьбы француза Дзіяна, Бандарэнка быў мацнейшы за грузіна Хачыташвілі. Учора месцы ў адной чацвёртай за сабой забраніравалі яшчэ тры беларусы.