У гэтыя дні Мінск прымае этап Кубка свету па зімовым плаванні

18 января 2018

Вялікі басейн з'явіўся ў цэнтры Мінска на рацэ Свіслачы. Тэмпература вады - менш за адзін градус, але гэта ніяк не астуджае запал некалькіх сотняў спартсменаў з васямнаццаці краін. У праграме як індывідуальныя заплывы на дыстанцыі паўкіламетра, так і парныя спаборніцтвы - усе ахвотнікі могуць паспрабаваць дагнаць прафесійных маржоў.

Побач з басейнам размясціліся рэлакс-зоны - некалькі саўн, дзе спартсмены могуць сагрэцца. Завершыцца экстрымальны чэмпіянат у нядзелю.