У Эстэрсундзе завяршаецца стартавы этап Кубка свету па біятлоне

7 декабря 2014

Сёння ў шведскім Эстэрсундзе завяршаецца стартавы этап Кубка свету па біятлоне. Літаральна праз 20 хвілін пачнецца жаночая гонка праследавання. Пад 5-м нумарам на дыстанцыю адправіцца наша Дар'я Домрачава. Кампанію ёй у гонцы складуць яшчэ дзве беларускі - Надзея Пісарава і Анастасія Дубарэзава. Прамая трансляцыя ў 15:25 на "Беларусь 2".