У Эстэрсундзе сёння пройдуць дзве гонкі праследавання

3 декабря 2017

Кульмінацыя першага этапу Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе.

Сёння пройдуць дзве гонкі праследавання. У 15:05 хварэем за нашых дзяўчат. З беларусак выступяць Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Ірына Крыўко і Дар'я Юркевіч. Адзначым, Дар'я Домрачава гэту гонку прапусціць, бо ў спрынце трохразовая алімпійская чэмпіёнка не фінішавала. У 17:05 на дыстанцыю выйдуць мужчыны. У гэтай гонцы хвалюемся за Рамана Ялётнава і Максіма Вараб'я. Прамыя трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5".