У Дзяржынску ладзіцца турнір па стрытболе "Страказа"

27 июня 2015

У Дзяржынску напярэдадні Дня моладзі ладзіцца фестываль вулічнай культуры і турнір па стрытболе “Страказа”. Гэта сёмы фэст, які аб’ядноўвае як аматараў і прафесіяналаў баскетбола, так і яркіх прадстаўнікоў хіп-хоп-культуры. Удзельнікамі маладзёжнага фэсту сталі 70 каманд. А для наведвальнікаў свята падрыхтавана спартыўна-забаўляльная праграма. Са стрытбольнай пляцоўкі рэпартаж Юліі Токар.

Ён з дзяцінства займаўся баскетболам. Віртуознай гульні навучыўся на вуліцы, а таксама захапляўся брэйк-дансам і хіп-хопам. Праз час мара арганізаваць у родным горадзе Дзяржынску конкурс па стрытболе для Яўгена Сабалеўскага стала рэальнасцю.

За сем гадоў раённае спаборніцтва “Страказа” ператварылася ў рэспубліканскі фестываль. Сёлета ўпершыню адбудзецца баскетбольнае фрыстайл-шоу, батл для танцораў-пачаткоўцаў і конкурс кідкоў у скачку.

У адкрытым турніры па стрытболе трэці раз прымае ўдзел мінская жаночая каманда.

Дзяржынская “Страказа” – гэта самая нефармальная маладзёжная атмасфера і гучанне жывой альтэрнатыўнай музыкі. Арганізатары абяцаюць, што наступны год будзе яшчэ больш маштабны як па колькасці ўдзельнікаў, так і па насычанасці.